K A N S T A N T A
С а й т     б е л а р у с к а г а   м а с т а к а    П р у с а в а    К а н с т а н ц і н а Eng       Rus      Ger
МАСТАЦКІ РОСПІС СЦЕН     |     АБ'ЁМНЫ РОСПІС     |     ДЫЗАЙН ІНТЭР'ЕРАЎ     |     ДЫЗАЙН МЭБЛІ
ТЭЛ.:+375-29-530-19-15

НОВАЕ

Сувязь

+375296861915
паштовую скрыню:
kanstanta@tut.by skatt.80@mail.ru

Каталог TUT.BY
Rating All.BY
Продажа картин, продажа живописи, графики, скульптур - Луганская Арт Галерея
 
BBT Art group
Рэтра   паштоўкі
Rambler's Top100


Free web hostingWeb hosting  
 
П Р Э М ' Е РА   НА "СВАБОДЗЕ"

 

 

          ДЫЯГНАЗ
         БІСМАРК


С У П Р А Ц А!







МАСКВА: MegaFon: +7925-023-67-52
БЕЛАРУСЬ: МТС: 
+375-29-530-19-15
               VECOM: 
+375-29-686-19-15
П   А   Д   З   Е   І

Глядзіце новую галерэю:  ФРЭСКІ >>

- Мастацкі роспіс сцен,
- Праекты і эскізы роспісаў,
- Фотагалерэя рэалізаваных работ,
- Умовы і формы супрацы.

 

  16 студзеня 2010 года, у Доме Кіно ў Маскве адбылося адкрыццё персанальнай выставы Прусава Кастуся. На экспазіцыі прадстаўленыя работы за перыяд 2005-2010 гг.
   У аснову экспазіцыі ўвайшлі серыі сімвалічнай графікі, парных партрэтаў, нацюрморты і краявіды. Агулам прадстаўлена 32 работы.

   Асноўная ідэя выставы "Абліччы" палягае ў адлюстраванні шматаблічных і разнабаковых вобразаў нашага свету: гэта і фантазіі сноў, і свет літаратурных драм, і назіранне простых рэчаў.
   Большая частка карцін- гэта фігуратыўныя кампазіцыі. Постаці людзей, іх твары, эмоцыі, супакой і задуменнасць, павольныя рухі, павінны адлюстраваць пэўны сэнс чалавечай сутнасці.

  Калі мастаку ўдалося змясціць у сваіх творах эмоцыі і перадаць яе гледачу, заманіць яго ў свой сусвет - можна лічыць, што выстава дасягнула сваёй мэты.

   Я запрашаю ўсіх на выставу "Абліччы". З 2-га лютага можна будзе сустрэцца з мастаком непасрэдна ў фае Белай залі ДОМА КІНО.

НОВЫ
СУМЕСНЫ ПРАЕКТ

АРТ-ХАТА



  3  кастрычніка 2009 году ў межах фестывалю "4 табурэтаў", які праходзіў у весцы Чырвоны Кастрычнік (Гомельская вобласць,Рэчыцкі раён, Беларусь), адбылася прэзінтацыя сумеснага арт-праекту мастакоў Ганны Лубковай (жывапіс, графіка) і Прусава Кастуся (інсталяцыя) пад назвай "Арт-Хата".

     глядзець>>

Восень, 2008 год
Благавешчанск-Хайхэ-Харбін-Чэнь-Чунь

  Гэтым разам адбылося ўручэнне карцін арганізатарам фестывалю, мэру Хай-Хэ. Карціны на кіна і тэатральную тэматыку, выкананыя ў тэхніцы акрыла, графікі.
      Тэатральная палітра была вельмі насычаная. Скандальныя, правакацыйныя і класічныя антэрпрызы толькі пацьвердзілі, што публіка Благавешчанска атрымлівае вельмі якасны і актуальны тэатральны прадукт, а значыць становіцца больш дасьведчанай і патрабавальнай, што да якасць спэктакляў...(ДАЛЕЙ)

 

2007 год
Благавешчанск

     У кастрычніку 2007 года адбылася мая персанальная выстава ў межах V міжнароднага кінафорума ў расейскім Благавешчанску 29.09.2007. Як сведчылі многія госці па сваіх амбіцыях Кінафорум быў найбольш прадстаўнічым і шыкоўным за ўсе пяць год свайго існавання. Аб яго праграмме можна даведацца тут: http://www.kinonaamure.ru/ Некалькі маіх графічных работ былі прэзентаваныя ў якасці прызоў па намінацыях найлепшы актор і найлепшая акторка... (ДАЛЕЙ)

 

Кітай

     Вандроўка ў Хэйхэ і Харбін восенню 2007 года-адно з самых дзіўных і неадназначных уражанняў. Шык і раздолле кітайскіх гарадоў разам з першабытным жабрацтвам, іх цікавасць да ўсяго, іх здорльнасць пераймаць эстэтычныя і культурныя коды розных нацыяў і адаптавацца да іх быццам Еўропа ёсць часткай іх культуры, а яны ёсць самі еўрапейцы... Але гэта звычайныя фантомы, прысмакі для даверлівых турыстаў, якія часта становяцца ахвярамі падманлівай свабрды, якую імітуюць кітайцы з усходняй непасрэднасцю. Гэтая прыманка часта становіцца фатальнай, але ўсё скончылася добра, ва ўсялмкім разе для нас ... (ДАЛЕЙ)

Паштоўкі

      З дапамогай Аляксея Чыхачова і Ко сталася магчымым выпусціць серыю паштовак з маімі работамі ў выдатным друку. Дзякую Лёшы, Эліне і Лёшы Буланаву за дапамогу і падтрымку. Паштоўкі можна набыць у адпаведных крамах Масквы, а таксама ў галерэі "Падземка" ў Менску

 

ХУТКА БУДЗЕ БОЛЬШ!!!
ХУТКА БУДЗЕ БОЛЬШ!!!

ХУТКА БУДЗЕ БОЛЬШ!!!

 
ТАБУ (ЗАБАРОНА)
































Прусаў
Кастусь

(Прусов Константин)

НовоЕ:
"Афрыка Еўропа "
ўжо ў галерэі жывапісу

"Каляды"
ўжо ў галерэі жывапісу

"Каляс"Калясніца Ноч"ніца Ноч"
ўжо ў галерэі жывапісу
"Песьня каралевы"
ўжо ў галерэі жывапісу
"Песьня караля"
ўжо ў галерэі жывапісу
"Двое закаханых "
ўжо ў галерэі жывапісу
"Трапічная кветка "
ўжо ў галерэі жывапісу
"Чалавек з кветкай"
Ўжо ў галерэі новых твораў
"Трапічныя кветкі"
глядзець у галерэі новых твораў
"Чорны Адам"
Ўжо ў галерэі новых твораў

Прызавыя работы, прэзентаваныя ў межах фестываля "Амурская восень" у 2008г.


Мастак, сцэнограф, дызайнер, мастацтвазнаўца.
Нарадзіўся ў 1979 годзе ў горадзе Гомелі (Беларусь).
У 1989-1991 гг. вучыўся ў мастацкім кружке ў Пакаташкіна В.П.
У 1991-1995 гг. вучыўся ў мастацкай школе г.Гомеля

У 1995-1999 вучыўся ў Гомельскім мастацкім вучылішчы імя Глебава пры Беларускай акадэміі мастацтваў на аддзяленні, выклад. Лук'яненка П.Д.
У 2006 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (аддзяленне мастацтвазнаўства).
C 2001 па 2009 гг. выкладаў у Гомельскай дзіцячай мастацкай школе.
Неаднаразовы ўдзельнік мастацкіх выстаў з 1997 года.
1997 год - групавая выстава жывапісу ў галерэі ГДУ імя Ф. Скарыны.
2001 - удзел у рэспубліканскай выставе мастакоў гомельскай вобласці ў Палацы мастацтваў г. Менск.
2001 год - абласная выстава "Прастора і час".
2003 - удзел у выставе, прымеркаванай да 25-годдзя Дзіцячай мастацкай школы.
2003-абласная выстава.
2005 - персанальная выстава ў галерэі ГДУ імя Ф. Скарыны.
2007 г. - у друкарні <BBT Art Group> (г. Масква, РФ) выпушчана серыя паштовак з аўтарскім дызайнам і работамі Прусава К.
2007 - удзел у выставе мастакоў г. Гомель.
2007 - персанальная выстава жывапісу і графікі ў межах <V адкрытага міжнароднага кінафоруму ў горадзе Благавешчанск.
2007 - персанальная выстава ў галерэі гасцініцы "Мядзвежыя азёры" г. Масква.
У 2008 годзе мастак-пастаноўшчык спектакляў "Залёты" (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч), "Прыгажуня і сям'я" (Сомерсета Моэма) у Гомельскім гарадскім эксперыментальным Маладзежным тэатры-студыі.
2009г., Чэрвень, персанальная выстава, Масква, галерэя "Саюз. Творчасць".
Кастрычнік 2009г. Сумесны праект у рамках фестывалю "Чатыра табурэта", в. Чырвоны Кастрычник, Гомельская вобл.
Сюжэты карцін разнастайныя. У графічных серыях пераважаюць сімвалічныя, гратэскныя вобразы.
Работы выкананы ў розных тэхніках жывапісу і графікі, разнастайныя па жанрах. Творы знаходзяцца ў Брытаніі, Італіі, Кітаі, Нідэрландах Расіі, ЗША, Украіне, Беларусі. У прыватных калекцыях Дж. Лоллабрыджыды і інш ў Музеі рускага мастацтва ў Харбіне (КНР) і інш

 


Free web hostingWeb hosting          Ўэб-дызайн Prusau Kastus ® 2008 год . 2008
| 17 March, 2012 1:25 update